Выбары лідэра кансэрватараў і 77-га прэм’ера Вялікабрытаніі: заўтра Джонсан?
Сёньня завяршылася галасаваньне чальцоў кансэрватыўнай партыі Вялікабрытаніі за лідэра партыі і кіраўніка ўраду. Імя пераможцы будзе абвешчанае заўтра. За пасаду змагаюцца былы кіраўнік МЗС Борыс Джонсан і дзейны кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Джэрэмі Гант.