Вынікі даследаванняў Крэва – у KREVA INCOGNITA
KREVA INCOGNITA. З альманаху, які выдае мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак”, можна дазнацца пра вынікі даследаванняў старажытнага мястэчка. Распавядае супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук, археолаг Алег Дзярновіч.
– У мяне фактычна ў Крэве некалькі аб’ектаў: гарадзішча, замак і гістарычны цэнтр. Гэты сезон мы працуем на крэўскім гарадзішчы. KREVA INCOGNITA – гэта альманах крэўскай гісторыі, дзе збіраюцца звесткі і публікуюцца менавіта па Крэву і ваколіцах. Выйшлі ўжо два тамы, два выпускі гэтага альманаху. Якраз самыя свежыя вынікі нашых даследванняў Крэва, не толькі маіх персанальна, а калег з фонду. Ёсць людзі, якія займаюцца, скажам, фартыфікацыяй Першай сусветнай вайны. Гэтыя ўсе звесткі вы можаце знайсці ў гэтым альманаху.
Дазвол на археалагічныя працы ў Крэве выдае Акадэмія навук Беларусі, але працу і побыт валанцёраў забяспечвае мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак”.
[See image gallery at racyja.com]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя
