У Бішкеку міліцыя разагнала прыхільнікаў Атамбаева газам і гранатамі
У Бішкеку міліцыя разагнала мітынг прыхільнікаў былога прэзыдэнта Кіргізстану Алмазбека Атамбаева з дапамогай сьветлашумавых гранатаў і сьлёзацечнага газу. Трансьляцыю з месца падзей вёў тэлеканал «Апрель».