Улады забаранілі адразу шэсьць мітынгаў супраць акумулятарнага заводу пад Берасьцем
![Улады забаранілі адразу шэсьць мітынгаў супраць акумулятарнага заводу пад Берасьцем](https://gdb.rferl.org/63CDD610-24C8-4286-8ED5-3C0BBA6828AA_cx2_cy5_cw97_w800_h450.jpg)
Берасьцейскі райвыканкам забараніў правядзеньне шасьці мітынгаў супраць акумулятарнага заводу. Яны плянаваліся 20-25 жніўня на стадыёне дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы «Прыбужжа» у вёсцы Тэльмы, вызначаным для масавых мерапрыемстваў.