103news.com
World News in Belarusian
Август
2019

Без перадзелу правоў уласнасці развіццё прамысловасці немагчымае

0

Без перадзелу правоў уласнасці развіццё прамысловасці ў Беларусі немагчымае. Такое меркаванне выказаў БелаПАН выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра „Стратэгія” эканаміст Яраслаў Раманчук, каментуючы афіцыйную статыстыку па прамысловай вытворчасці.

У студзені—ліпені 2019 года аб’ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 65,1 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах на 0,6% больш, чым у студзені—ліпені 2018 года, паведаміў Белстат.

У студзені, а таксама па выніках двух і трох месяцаў гэтага года (да адпаведных леташніх перыядаў) прырост прамысловай вытворчасці склаў 0,9%, у студзені—красавіку — 1,2%, студзені—маі — 0,3%, студзені—чэрвені — 0,1%. Такім чынам, за ліпень рост прамысловай вытворчасці паскорыўся на 0,5 працэнтнага пункта.

„Такія невялікія лічбы тэмпу росту звязаныя з тым, што прамысловасць знаходзіцца не ў руках гаспадароў, а распарадчыкаў чужога. Таму яна церпіць. Адсюль дэіндустрыялізацыя краіны, скарачэнне колькасці працоўных у прамысловасці, нізкі дададзены кошт і прадукцыйнасць працы, якая ў тры-чатыры разы ніжэйшая, чым у краінах Еўропы”, — заўважыў Раманчук.

На яго думку, не змяніўшы структуру ўласнасці ў прамысловасці, „мы будзем „целяпацца” і назіраць, як менш і менш людзей працуе ў гэтым сектары эканомікі”.

Ён нагадаў, што ўвесь свет жыве ў эпоху чацвёртай прамысловай рэвалюцыі, тэхналогій, якія радыкальна мяняюць спосаб вытворчасці, эпоху зніжэння выдаткаў, размяшчэння вытворчасцяў па ланцужку дададзенага кошту. „А Беларусь усё думае, як імпарт замясціць, і ў асноўным арыентуецца на расейскі рынак”, — адзначыў эксперт.

„Вырабляюцца старыя тавары на старой савецкай вытворчасці, якія не могуць канкурыраваць на роўных нават на рынку ЕАЭС і Расеі. Адсюль і праблемы. Робіцца акцэнт на нафтахіміі, энергетычных таварах, металах, калійных угнаеннях. Але калі паглядзець, дзе можна яшчэ дадаць кошту, тая ж харчовая прамысловасць, тут непачаты край работы. Ніхто з прадстаўнікоў улады не мае новай прамысловай стратэгіі з улікам сусветных тэндэнцый”, — падкрэсліў кіраўнік цэнтра.

Раманчук таксама лічыць, што нічога не зменіцца са зменай шыльды Міністэрства прамысловасці на Міністэрства прамысловай палітыкі. „Усё роўна яно будзе даваць справаздачу перад Саветам міністраў і Адміністрацыяй прэзідэнта. Трэба мяняць структуру ўласнасці, правілы гульні — падатковую нагрузку, рэгулятарную нагрузку, пратэкцыйную нагрузку і нагрузку транзакцый. Па гэтых кірунках у Беларусі — вялікі кавалак працы. Трэба разумець, што рабіць, у які бок ісці. Новая прамысловая палітыка павінна ўлічваць усё гэта, а таксама спосабы і механізмы інтэграцыі ў чацвёртую прамысловую рэвалюцыю”, — лічыць эканаміст. Пакуль, адзначае ён, у нас усё зводзіцца да развіцця IT, камп’ютарных паслуг „і не больш за тое”.

Кажучы пра ролю малога і сярэдняга бізнесу ў развіцці прамысловасці, эксперт адзначыў: „Ён мае ключавое значэнне ва ўсіх эканоміках з пункту гледжання забеспячэння гнуткасці, укаранення тэхналогій, адаптацыі іх для буйных прадпрыемстваў. Павінна быць сінергія развіцця малога, сярэдняга і вялікага бізнесу. Вялікі бізнес, назапасіўшы кампетэнцыі, магчымасці, грошы, спакойна можа інтэграваць у свае праекты малы бізнес. Але вялікаму бізнесу ў нас гэта не даюць рабіць таксама з-за правоў уласнасці, а малы не можа з-за высокай падатковай і рэгулятарнай нагрузкі. Таму што ўсім замінае „яго вялікасць чыноўнік”, які забірае на сябе паўнамоцтвы планавіка, забаўніка, кантралёра, а ў выніку — магільшчыка ўсяго прамысловага развіцця”.

БелаПАН





Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин рассказал о новых резидентах ОЭЗ «Технополис Москва»





Москва

Как и где заказать вкусные бургеры на дом?


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: К учебному году в МЭШ обновили популярные сервисы и запустили новые



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Певец

Певец Михайлов объяснил срыв концертов в трех городах недобросовестностью организаторов




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Владимир Ефимов рассказал, каким будет комплекс «Олимпийский» после реконструкции

«Дуэль испанских тренеров». Сегодня ФК «Оренбург» в гостях сыграет с ФК «Химки» (Московская область)

В Тверской области временно прекращено движение по трассе М-9 «Балтия» в Нелидовском районе


Даниил Медведев

«Это очень лёгкое чувство». Даниил Медведев — об ощущениях перед началом Кубка Лэйвера



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Киев

Зеленский: Ни США, ни Британия не дали разрешения на удары вглубь России



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России