Ураган «Дорыян» разбурыў на Багамскіх выспах каля 13 000 дамоў
![Ураган «Дорыян» разбурыў на Багамскіх выспах каля 13 000 дамоў](https://gdb.rferl.org/843D8578-6E5A-498E-8CCE-48F05FB50482_w800_h450.jpg)
Як паведамляе Голас Амэрыкі, ураган «Дорыян» у панядзелак прайшоў над астравамі Вялікі Багама і Абака, прынёсшы з сабой штармавыя хвалі, залевы і магутны вецер. На гэтых астравах разбураныя каля 13 000 дамоў.