Джонсан: Брэксыт адбудзецца 31 кастрычніка, нягледзячы ні на што
![Джонсан: Брэксыт адбудзецца 31 кастрычніка, нягледзячы ні на што](https://gdb.rferl.org/47E15635-EF0F-4805-AD8D-D5DB8759A402_w800_h450.jpg)
Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Барыс Джонсан заявіў, што выхад з ЭЗ адбудзецца, як і заплянавана, 31 кастрычніка, незалежна ад таго, будзе ці не да гэтага дня дасягнутае пагадненьне з Эўразьвязам аб умовах выхаду.