Google заплаціць $170 млн за парушэньне правілаў збору дадзеных аб дзецях
![Google заплаціць $170 млн за парушэньне правілаў збору дадзеных аб дзецях](https://gdb.rferl.org/044FB72D-3016-4B56-BC36-BFAAD4AA30EE_w800_h450.jpg)
Карпарацыя Google і відэасэрвіс YouTube, які ёй належыць, заплацяць 170 мільёнаў даляраў штрафу за парушэньне закону аб абароне прыватнасьці дзяцей у інтэрнэце. Пра гэта паведаміла Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША (FTC).