Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Сентябрь
2019

Мядзведзеў і Румас узгаднілі праграму дзеянняў па інтэграцыі

0

Расея і Беларусь завяршылі працу над падрыхтоўкай праграмы дзеянняў па рэалізацыі саюзнай дамовы 1999 года з дадаткам да яе пераліку дарожных карт, заявіў для прэсы старшыня ўрада Расеі Дзмітрый Мядзведзеў 6 верасня ў падмаскоўных Горках пасля заканчэння перамоў з прэм’ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам.

„Але гэта праца, вынікам якой з’яўляюцца цяпер запарафіраваныя дакументы, гэтым не заканчваецца, а, хутчэй, толькі пачынаецца, паколькі ўсё самае складанае наперадзе”, — цытуе Мядзведзева прэс-служба ўрада Расіі.

Паводле яго слоў, бакам яшчэ трэба „пагрузіць у гэтыя дарожныя карты пералік канкрэтных мерапрыемстваў, пералік нарматыўных актаў, якія павінны быць падрыхтаваны нашымі краінамі практычна ва ўсіх сферах эканамічнай дзейнасці, няхай гэта будзе фінансава-крэдытная сфера, падатковая сфера, мытнае рэгуляванне, пытанні лічбавага развіцця, пытанні турызму — і наогул усе кірункі, якія ў нас павінны быць рэалізаваны ў рамках саюзнай дамовы”.

Мядзведзеў падзякаваў за праведзеную працу „беларускім сябрам і, вядома, сваім калегам па ўрадзе Расійскай Федэрацыі, паколькі нават гэтыя, першасныя, дакументы заўсёды складана падрыхтаваць і ўзгадніць”. „Тым не менш праца была праведзена, усё зроблена, і цяпер пачынаецца самая важная частка нашай сумеснай дзейнасці, для таго каб да пачатку снежня выйсці на канчатковыя версіі дакументаў для прадстаўлення іх прэзідэнтам дзвюх краін. Будзем старацца ў гэтыя вельмі сціслыя тэрміны ўкласці ўсю гэтую працу”, — сказаў ён.

Паводле слоў расійскага прэм’ера, з Румасам і іншымі абмяркоўвалася, як усё арганізаваць, на якіх пляцоўках. „Таму што гэта вялікая колькасць нарматыўных актаў, вялікая колькасць проста падыходаў, якія трэба выпрацаваць, узгадніць і ўвасобіць — спачатку ў дарожныя карты, а потым ужо, у наступным годзе, у праекты нарматыўных актаў, — адзначыў кіраўнік расійскага ўрада. — То бок гэта пачатак вельмі і вельмі вялікай працы. Спадзяюся, што мы ўсе з гэтай працай справімся належным чынам. Паколькі ад яе вынікаў залежыць поспех нашага інтэграцыйнага праекта, поспех Саюзнай дзяржавы, напаўненне саюзнай дамовы гэтымі новымі рэаліямі, для таго каб эканомікі нашых краін былі бліжэйшымі, каб нарэшце быў сфарміраваны паўнавартасны агульны рынак і каб грамадзяне нашых краін атрымалі ад гэтага ўсе магчымыя перавагі. А іх дастатковая колькасць. Я цяпер не буду заглыбляцца ў гэтыя пытанні, яны вельмі часта абмяркоўваюцца экспертамі і ўрадамі нашых краін”.

У сваю чаргу Румас пацвердзіў, што яны з Мядзведзевым сёння „падвялі рысу пад першым этапам вялікай працы”. „Мы паставілі свае візы пад праграмай дзеянняў, зацвердзілі пералік дарожных карт. 31 дарожная карта ўвайшла ў гэты пералік, і нам сапраўды на працягу найбліжэйшых двух месяцаў трэба будзе вельмі шмат працаваць, каб да пачатку снежня падрыхтаваць для падпісання нашымі прэзідэнтамі пакет з праграмы дзеянняў, пераліку дарожных карт і некалькіх пагадненняў паміж урадамі”, — сказаў кіраўнік беларускага ўрада.

Ён таксама падзякаваў кіраўнікам эканамічных ведамстваў — Максіму Арэшкіну і Дзмітрыю Крутому — „за вялікую працу, якую яны прарабілі на працягу апошніх месяцаў са сваімі камандамі па ўзгадненні гэтых дакументаў”. „Адначасова хачу сказаць, каб яны не расслабляліся. Яны атрымалі першы вялікі вопыт у працы над такім дакументам, але дарожныя карты — гэта на парадак больш складаны аб’ём працы, улічваючы і тэрміны, і той масіў дакументаў, які трэба будзе прааналізаваць, каб якасна падрыхтаваць дарожныя карты. Я не сумняваюся, што мы на працягу гэтых двух месяцаў выйдзем на выкананне задачы, якая пастаўлена перад намі кіраўнікамі дзяржаў, і да сустрэчы падрыхтуем неабходныя дакументы”, — запэўніў Румас.

23 жніўня па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам беларускі прэм’ер паведаміў, што праект абноўленай праграмы па рэалізацыі саюзнай дамовы налічвае 66 пунктаў. У аснове канцэпцыі — прынцып „дзве краіны — адзін рынак”. Кіраўнік урада растлумачыў, чаму важнае парафіраванне дакумента: згодна з гэтай праграмай дзеянняў, да 1 лістапада ў асноўным дзяржаўныя органы павінны распрацаваць 28 дарожных карт па розных сектарах эканомікі.

„У гэтай праграме няма пытанняў палітычнага характару, якія дзесьці бударажацца ў СМІ. Я разумею, што гэта, напэўна, адбываецца збольшага і таму, што да гэтага перагаворшчыкі не раскрывалі ход перамоў, палажэнняў гэтай праграмы. Але, я думаю, пасля парафіравання ўрады дзвюх краін апублікуюць яе для таго, каб у грамадскасці былі знятыя нейкія асцярогі з нагоды пытанняў, там, суверэнітэту і іншых”, — запэўніў Румас.

18 ліпеня на перамовах у Санкт-Пецярбургу Лукашэнка прапанаваў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну вырашыць усе праблемы інтэграцыі да снежня, калі будзе адзначацца 20-годдзе падпісання дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

belapan.by

Фота ctv.by





Губернаторы России
Москва

Собянин рассказал об обновлении велотрека в Крылатском





Москва

В Москве прошла Премия-практикум «Харизма Года»


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Мэр Москвы договорился о создании роботизированного завода по производству грузовых автомобилей



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Владимир Высоцкий

Документальный спецпроект — Главком ВМФ адмирал Владимир Высоцкий (03.06.2024)




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

«Столото» подписал соглашение в развитие стратегической поддержки комплекса ГТО и многоборья ГТО

Академия Плющенко требует почти два миллиона со сбежавшей от них юной спортсменки

Медийный баскетбол, киберспорт и турнир ММА: Константин Пухов рассказал о мероприятиях Международного центра бокса (Наташа)


Андрей Ольховский

Экс-теннисист Ольховский: российские теннисисты выступили ниже ожиданий



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Сергей Собянин рассказал о реализации проектов КРТ в столице



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России