Новая Зэляндыя адмаўляецца ад ацэнкі ВУП. А што такі крок даў бы Беларусі?
Калі прыгнаць на будаўнічую пляцоўку тэхніку і пабудаваць дом, то ВУП краіны вырасьце. Калі на наступны дзень гэты дом разбурыць, то ВУП вырасьце яшчэ больш. Толькі што ад гэтага людзям? Менавіта таму краіны пачынаюць адмаўляцца ад ВУП як паказьніка дабрабыту і шчасьця грамадзян.