Белы Дом: у выніку спэцаперацыі ЗША забіты сын Усамы бін Ладэна
Сын заснавальніка тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда» Усамы бін Ладэна Хамза бін Ладэн забіты ў выніку спэцапэрацыі Злучаных Штатаў. Пра гэта ў суботу заявіў Белы Дом, пацьвердзіўшы ранейшыя паведамленьні прэсы.