Кучма распавёў, што эўрапейскія партнэры ўжо просяць Зяленскага «выконваць усе пажаданьні Масквы»
Былы прэзыдэнт Украіны, прадстаўнік краіны ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляваньні канфлікту ў Данбасе Леанід Кучма ў інтэрвію Associated Press выказаў асьцярогі, што лідэры Нямеччыны і Францыі будуць падштурхоўваць Украіну да саступак Расеі.