Украіна адмовілася ад удзелу ў восеньскай сэсіі ПАРЭ
Дэлегацыя Вярхоўнай Рады Ўкраіны афіцыйна адмовілася прысутнічаць на восеньскай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, якая пройдзе з 30 верасьня па 4 кастрычніка. Кіраўнік дэлегацыі Лізавета Ясько апублікавала ў Фэйсбуку тэкст заявы, які таксама разьмешчаны на сайце ўкраінскага парлямэнта.