Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Сентябрь
2019

„Белджы” плануе пачаць пастаўкі аўтамабіляў у сем краін

0

«Белджы» ў наступным годзе плануе пачаць пастаўкі аўтамабіляў у Азербайджан, Арменію, Казахстан, Літву, Польшчу, Сербію, Украіну, паведаміў выканаўца абавязкаў гендырэктара СЗАТ «Белджы» Генадзь Свідзерскі.

«Белджы» ў наступным годзе плануе пачаць пастаўкі аўтамабіляў у Азербайджан, Арменію, Казахстан, Літву, Польшчу, Сербію, Украіну, паведаміў 25 верасня на прэс-канферэнцыі ў Менску першы намеснік міністра прамысловасці, выканаўца абавязкаў гендырэктара СЗАТ «Белджы» Генадзь Свідзерскі.

У прыватнасці, адзначыў ён, ёсць патрэба ў беларускіх аўтамабілях у Балканскіх краінах. «Але з адной умовай. Сёння мы выпускаем аўтамабілі з рухавіком класа Еўра-5, ад нас патрабуецца Еўра-6. Мы дваяка вырашаем гэтае пытанне. З аднаго боку, можна пераабсталяваць легкавы аўтамабіль для працы на газе, тады ён будзе адпавядаць Еўра-6, або ёсць мадэлі, якія выкарыстоўваюць рухавік Еўра-6. Так, мы запланавалі, што мадэль Atlas у наступным годзе будзе мадэрнізавацца да ўзроўню Еўра-6», – сказаў Свідзерскі.

На пытанне БелаПАН, колькі плануецца выпусціць аўтамабіляў у наступным годзе, ён адказаў: «У аснове плана мы бачым выпуск 30–35 тыс. машын, з якіх 10 тыс. будзе рэалізавана ў Беларусі, 20–25 тыс. – экспартавана. Калі 2019 год – гэта рэалізацыя ў Беларусі і Расеі, то 2020 год – гэта пашырэнне геаграфіі паставак». Свідзерскі падкрэсліў, што больш дакладны план будзе зацверджаны з заснавальнікам кампаніі ў лістападзе.

Ён таксама паведаміў, што сёлета ў СЗАТ «Белджы» выпушчана больш за 12 тыс. аўтамабіляў, рэалізавана больш за 11 тыс., з іх 40% – у Беларусі, 60% – у Расеі.

«У гэтым месяцы мы выпусцім больш за 2 тыс. машын, працуючы ў адну змену. Мы практычна працуем на поўную вытворчую магутнасць. Завод запраектаваны выпускаць 120 машын у змену. Сёння мы выпускаем 100–110 за змену. Мы будзем у далейшым вырашаць пытанні з пункту гледжання абнаўлення мадэльнага шэрагу, з пункту гледжання сэрвісу. Але можна канстатаваць, што мы знаходзімся ў стадыі серыйнай вытворчасці і нас ведаюць пакупнікі. Больш за 70% пакупнікоў – гэта фізічныя асобы», – расказаў Свідзерскі.

Ён таксама абверг інфармацыю, што цана аўтамабіляў у Беларусі і Расеі моцна адрозніваецца. «З’явілася інфармацыя, што ў Беларусі нашы аўтамабілі дарагія, а ў Смаленску – танныя. Я афіцыйна хачу заявіць: не ўсе сайты сапраўдныя. У нас ёсць у Расеі дыстрыбʼютар – гэта кампанія GMR, 100% уласнасць кампаніі Geely, і таму цэнавая палітыка намі каардынуецца ў межах усіх рынкаў. Таму паведамленні, што ў Смаленску можна купіць працэнтаў на 40 танней нашу машыну, гэта проста падман і фальсіфікацыя. Яны не зʼяўляюцца афіцыйнымі дылерамі, не атрымліваюць ніякай падтрымкі. І мы ўжо ведаем, што яны ўжо не раз перарэгістраваліся для таго, каб проста падманваць насельніцтва», – сказаў Свідзерскі.

Беларуска-кітайскае СЗАТ «Белджы» створана ў 2011 годзе. Акцыянерамі зʼяўляюцца ААТ «БелАЗ» (52,49%), Zhejang Jirun Automobile Co. Ltd. (33,35%), СЗАТ «Саюзаўтатэхналогіі» (6,47%), CITIC International Investment Limited (4,96%), ААТ «БАТЭ» (2,7%). Завод быў запушчаны ў лютым 2013 года.

БелаПАН





Губернаторы России
Москва

Собянин рассказал о новых стандартах системы соцзащиты в Москве





Москва

Четверых пострадавших при атаке на Севастополь детей госпитализировали в РДКБ


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин рассказал об экскурсиях на предприятия для школьников



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Желдорреммаш

В АО "Желдорреммаш" введен единый Стандарт по метрологическому обеспечению в производстве.




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Рюдигер может пропустить матч сборной Германии в ⅛ финала Евро, пишут СМИ

Объявлены итоги XIII конкурса «Вместе в цифровое будущее»: лидируют темы ИИ, кибербезопасности граждан и цифровизации отраслей народного хозяйства

Ростелеком: Объявлены итоги XIII конкурса «Вместе в цифровое будущее»


Ролан Гаррос

Маринов, Мартьянова, Шлейхер: кто еще из звезд Игр БРИКС мог поехать на Олимпиаду в Париж



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Четверых пострадавших при атаке на Севастополь детей госпитализировали в РДКБ



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России