Фармаваньнем ураду Ізраіля зоймецца Біньямін Нетаньяху
Фармаваньнем новага ўраду пасьля выбараў у парлямэнт Ізраіля зоймецца дзейны прэм’ер-міністар і лідэр партыі «Лікуд» Біньямін Нетаньяху. Адпаведнае рашэньне прыняў прэзыдэнт Рэўвен Рывлін пасьля кансультацый з парлямэнцкімі фракцыямі.