На пікет — на трактары. Фэрмэр-блогер ідзе ў дэпутаты.
![На пікет — на трактары. Фэрмэр-блогер ідзе ў дэпутаты.](https://gdb.rferl.org/1460173C-751A-4F15-973E-650374DE1C70_w800_h450.jpg)
Сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат ад Гомля — фэрмэр-блогер Юры Ганцэвіч. У вёсцы Пакалюбічы ён гадуе коз, кароў і авечак. На Youtube-канале ён займеў нечаканы посьпех з ролікам пра дарожны збор: 250 тысяч праглядаў, 11 тысяч «падабаек», амаль тысячу камэнтароў.