Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Сентябрь
2019

Першая ў гісторыі ЕГУ студэнцкая забастоўка плануецца 1 кастрычніка

0

Адной з падстаў для забастоўкі стала ўзмацненне жорсткасці фінансавых правілаў для студэнтаў.

Студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) плануюць правесці 1 кастрычніка ў Вільні агульную забастоўку супраць дзеянняў кіраўніцтва ўніверсітэта. Гэта першае падобнае мерапрыемства ў гісторыі ЕГУ, беларускага ўніверсітэта ў выгнанні.

Як паведамілі БелаПАН у Студэнцкім прадстаўніцтве ЕГУ, адной з падстаў для забастоўкі стала ўзмацненне жорсткасці фінансавых правілаў для студэнтаў. У гэтым навучальным годзе кошт навучання для 80% студэнтаў вырас у сярэднім на 400 еўра за семестр.

„Узмацненне жорсткасці фінансавых правілаў адбылося на фоне падзення якасці адукацыі ў ЕГУ, сыходу ключавых выкладчыкаў, а таксама негатыўнай ацэнкі дзейнасці ўніверсітэта Цэнтрам ацэнкі якасці адукацыі Літвы (SKVC)”, — гаворыцца ў паведамленні Студэнцкага прадстаўніцтва ЕГУ. Яго аўтары падкрэсліваюць: ва „ўмовах падзення якасці адукацыі” ўзмацненне жорсткасці фінансавых правілаў не апраўданае.

Студэнтаў таксама абурае, што гэтае рашэнне кіраўніцтва ВНУ прыняло ў аднабаковым парадку без удзелу прадстаўнікоў студэнцтва. Яны адзначаюць, што „Студэнцкае самакіраванне ў ЕГУ выключанае з працэсу прыняцця важных рашэнняў, студэнты пазбаўленыя права голасу на пасяджэннях рэктарата і агульнага сходу саўладальнікаў, а таксама ў кіраўнічым савеце”.

У паведамленні згадваецца яшчэ адна праблема ЕГУ — звальненне выкладчыкаў. „Улетку кіраўніцтва ЕГУ адмовілася працягваць працоўныя кантракты ключавым выкладчыкам без якіх-небудзь падстаў. Некаторыя выкладчыкі звязваюць свае звальненні з крытычнай пазіцыяй у адрас адміністрацыі ўніверсітэта”, — паведамляе Студэнцкае прадстаўніцтва. Там нагадалі, што „да практыкі беспадстаўных звальненняў кіраўніцтва ЕГУ ўжо звярталася ў 2014 годзе, тады кантракты не працягнулі членам платформы „За новы ЕГУ”, якія выступалі з адкрытай крытыкай дзеянняў кіраўніцтва”.

На заўтрашнім страйку прадстаўнікі студэнцкай супольнасці маюць намер выставіць адміністрацыі ЕГУ некалькі патрабаванняў. Першае — адмяніць узмацненне жорсткасці фінансавых правілаў для студэнтаў. Другое — вярнуць беспадстаўна звольненых выкладчыкаў. Трэцяе — зрабіць кадравую палітыку ВНУ празрыстай, вярнуць вырашальны голас студэнцкай і акадэмічнай супольнасці ва ўсіх органах кіравання, зрабіць выбары ў сенат ЕГУ адкрытымі і вярнуць яму паўнамоцтвы.

Каментуючы сітуацыю па просьбе БелаПАН, кіраўнік па камунікацыях і маркетынгу ЕГУ Максімас Мілта заявіў, што інфармацыя пра павышэнне платы для студэнтаў „не адпавядае рэчаіснасці”. „Кошт навучання ў ЕГУ для студэнтаў, якія паступілі ў 2018 годзе і раней, нязменны. Грамадзяне і пастаянныя рэзідэнты Беларусі могуць прэтэндаваць на атрыманне 100-працэнтнай і частковай зніжкі на навучанне на падставе ўласных акадэмічных дасягненняў. Пазіцыя ўніверсітэта была выкладзеная яшчэ ў жніўні. Шкадуем, што карыстальнікі сацыяльных сетак уводзяцца ў зман”, — адзначыў ён.

Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце ЕГУ, 12 чэрвеня 2019 года агульны сход саўладальнікаў ВНУ прыняў рашэнне аб змене фінансавых правілаў, „выключнае права” на якую замацаванае ў Статуце ЕГУ. „Змены правілаў падмацаваныя пазіцыяй донараў універсітэта і стратэгіяй на 2019—2024 гады, арыентаванай на павышэнне фінансавай самастойнасці ЕГУ”, — гаворыцца на сайце. Таксама паведамляецца, што з кастрычніка 2019 года для атрымання бясплатнага месца студэнты павінны валодаць акадэмічным рэйтынгам 9,61 і вышэйшым; 800 еўра за год — рэйтынгам 9,21—9,60; 1.400 еўра за год — 8,81—9,20. Пры паступленні ў 2019 годзе, адзначае адміністрацыя ВНУ, максімальны гадавы кошт навучання для грамадзян Беларусі на бакалаўрыяце павялічаны на 20% у параўнанні з 2016—2018 гадамі.

Што тычыцца сітуацыі з непрацягам кантрактаў з выкладчыкамі, то, як сцвярджае Мілта, „ні адзін з выкладчыкаў ЕГУ не быў звольнены”. „Сёння завяршаюцца пяцігадовыя працоўныя дамовы з выкладчыкамі, нанятымі ў кастрычніку 2014 года. За гэты час найбольш папулярнымі праграмамі ЕГУ сталі дызайн і камунікацыя, а не права і палітычныя навукі. Адпаведна, у 2019/20 навучальным годзе ёсць выкладчыкі, якія працуюць у ЕГУ на працягу больш чым 10 гадоў, а ёсць і зусім новыя. Напрыклад, такія выбітныя асобы, як лаўрэат Нацыянальнай прэміі Літвы ў галіне мастацтваў прафесар Райла”, — сказаў прадстаўнік адміністрацыі ЕГУ.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт быў заснаваны ў Менску ў 1992 годзе, а ў 2004-м — закрыты беларускімі ўладамі з ідэалагічных прычын. Праз год ВНУ аднавіла працу ў Вільні. З`яўляецца літоўскай ВНУ, але мае нефармальны статус беларускага ўніверсітэта ў выгнанні. Фінансуецца кааліцыяй міжнародных донараў. Першым рэктарам ЕГУ быў прафесар Анатоль Міхайлаў. У верасні 2014 года ён пакінуў пасаду рэктара і стаў прэзідэнтам ЕГУ. З лютага 2018 года пасаду рэктара займае Сяргей Ігнатаў.

belapan.by

Фота Kilimas Arts





Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин подвел итоги конкурса «Новатор Москвы»





Москва

Пожилой мужчина погиб при лобовом столкновении с грузовиком в Подмосковье


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Сергей Собянин. Главное за день



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

VK Fest

Участники VK Fest смогут проверить свое здоровье на стенде «Будь Здоров»




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Медальный зачет Игр «Дети Азии» 28 июня: по-прежнему впереди Узбекистан

Деликатес в чаше: всего по чуть-чуть

Роспотребнадзор запретил купаться на пляже «Динамо» и Головинских прудах Москвы


Даниил Медведев

МОК официально допустил Медведева, Сафиуллина, Александрову и Андрееву на Олимпиаду



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Простой способ охладиться в аномальную жару подсказал московский врач



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России