Кангрэс Міжнароднага ПЭНу заступіўся за беларускую мову
Асамблея дэлегатаў Міжнароднага ПЭНу (PEN International) на кангрэсе, які праходзіць у Маніле (Філіпіны), выказала занепакоенасьць працяглай стыгматызацыі беларускай мовы ў Беларусі, дзе ўлады ўжо амаль тры дзесяцігодзьдзі імкнуцца замацаваць дамінаваньне расейскай мовы.