Прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта ЗША Бэрні Сандэрс шпіталізаваны
Сэнатар Бэрні Сандэрс, які ўдзельнічае ў кампаніі вылучэньня сваёй кандыдатуры на пост прэзыдэнта ЗША ў 2020 годзе, шпіталізаваны ў аўторак з болямі ў грудзях. У 78-гадовага палітыка выявілі закупорку артэрыі.