У Кіеве прадэманстравалі новую вайсковую тэхніку на базе беларускага МАЗ
У Кіеве адкрылася XVI Міжнародная спэцыялізаваная выстаўка «Зброя і бясьпека» — наймаштабнейшая за апошнія некалькі гадоў. Яна сабрала ня толькі рэкордную колькасьць удзельнікаў, але і найноўшыя ўзоры вайсковай тэхнікі і зброі.