Уроцлаў зробіць праезд бясплатным для чытачоў нобэлеўскай ляўрэаткі
На выходных праезд у грамадзкім транспарце польскага гораду Ўроцлаў будзе бясплатны для ўсіх тых пасажыраў, хто мае пры сабе кнігу Вольгі Такарчук, ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі па літаратуры. Аб гэтым павядамляе брытанская газэта The Guardian.