Новае пра атрутніка «Навічком» і генэрала ГРУ за ягонай сьпінай
Радыё Свабода і дасьледная група Bellingcat знайшлі ў адкрытых крыніцах новыя фотаздымкі Анатолія Чапігі, які, на думку ўладаў Вялікабрытаніі, спрабаваў атруціць у Солсбэры рэчывам «Навічок» Сяргея і Юлію Скрыпалёў. Гэтыя здымкі пацьвярджаюць яго сувязь з расейскай вайсковай выведкай.