Google кажа, што мае «квантавую перавагу». IBM гэта аспрэчвае.
Амэрыканская карпарацыя Google заявіла пра прарыў у квантавых вылічэньнях — паводле Google, яны дасягнулі «квантавай перавагі». Гэта значыць, што новы кампутар кампаніі здольны выконваць задачы па-за межамі магчымасьцяў іншых існуючых на сёньняшні момант сыстэм.