Адбыўся круглы стол па нематэрыяльнай спадчыне Менска
Па выніках працы круглага стала плануецца стварэнне рабочай группы. Яна падрыхтуе канкрэтныя прапановы на разгляд Беларускай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкульце.
“Культурны ландшафт Менску: Легенды, міфы і паданні як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі”. У будынку Музея гісторыі Менску адбыўся круглы стол на такую тэму.
Сутнасць праблемы, якая сабрала ў адной зале гісторыкаў, краязнаўцаў, фалькларыстаў, літаратараў і архітэктараў, раскрыў адзін з арганізатараў сустрэчы, сябра Студэнцкага этнаграфічнага таварыства Андрэй Шулаеў:
– Мэта правядзення круглага стала – ёсць абмеркаванне пытанняў па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны Менска. Метадалагічна абгаварыць, нейкія прапановы ўжо павіны прагучаць, у тым ліку па музеефікацыі і віртуалізацыі Ляхаўкі, па паданнях менскіх, менскай тапаніміцы. Без нематэрыяльнай спадчыны, без той атмасферы, якая ахоплівае там пэўныя аб’екты спадчыны – гэта проста мёртвыя рэчы.
Па выніках працы круглага стала плануецца стварэнне рабочай группы. Яна падрыхтуе канкрэтныя прапановы на разгляд Беларускай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкульце.
Беларускае Радыё Рацыя