Былы «Зубровец»: Старыя лідэры апазыцыі, як і Лукашэнка, страцілі сваю актуальнасьць
![Былы «Зубровец»: Старыя лідэры апазыцыі, як і Лукашэнка, страцілі сваю актуальнасьць](https://gdb.rferl.org/CEC51218-EE7F-4030-B8E5-463896189999_cx0_cy4_cw0_w800_h450.jpg)
Госьць «Інтэрвію тыдня» — Павал Юхневіч, былы кандыдат у дэпутаты, якога 28 кастрычніка зьнялі з рэгістрацыі. Ён адказвае на пытаньне, навошта ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі, заяўляе, што настрой у людзей у стаўленьні да ўладаў проста злосны, тлумачыць, чаму паўпадпольная дзейнасьць ужо немагчымая.