Прэзыдэнт Францыі заявіў пра «сьмерць мозгу» NATO
Эўропа больш ня можа спадзявацца на абарону ЗША як саюзьніка па NATO. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у інтэрвію брытанскаму часопісу The Economist. Канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель у адказ заявіла: «NATO застаецца асновай асноў нашай бясьпекі».