Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Ноябрь
2019

Яшчэ адзін дом у Воршы, дзе жыў Караткевіч

0

Вуліца Пралетарская, дом №50. Гэты адрас удалося высветліць аршанскаму краязнаўцу Віктару Лютынскаму.

З біяграфіі Уладзіміра Караткевіча вядома, што ягоная сям’я, вярнуўшыся з эвакуацыі ў 1944-м годзе, была вымушана шукаць прытулку ў родным горадзе, бо ўласная хата падчас вайны згарэла. Пытаннем, дзе знаходзіўся дом, у якім часова пасялілася сям’я Караткевічаў, даследчыкі не займаліся – верагодна, лічылі, што ён наўрад ці захаваўся да нашага часу. Віктар Лютынскі вырашыў праверыць, ці так яно насамрэч.

Віктар Лютынскі

Узяўшы за адпраўны пункт звесткі пра тое, што ў 1944-1946 гадах сям’я Караткевічаў здымала два пакоі ў доме царкоўнага старасты па вуліцы Пралетарскай, краязнаўца распачаў даследаванні. Высветлілася, што адзіная царква, якая знаходзілася ў тым раёне, – гэта Петрапаўлаўская царква на гарадскіх могілках. У архіве знайшлося і прозвішча старасты – Георгій Сцяпанавіч Марочка, і згадкі пра тое, што ягоная хата знаходзілася непадалёк ад храма. Аднак з першага разу адшукаць яе не ўдалося: Віктар Лютынскі абышоў дзясяткі хат паблізу, ды ніхто з сучасных гаспадароў нічога не ведаў ні пра царкоўнага старасту, ні пра сям’ю Караткевічаў. А Петрапаўлаўскую царкву разбурылі яшчэ ў 1961-м годзе, і сёння на могілках можна заўважыць хіба толькі рэшткі падмуркаў…

Больш плённым аказаўся пошук у сацыяльных сетках: праз сваякоў з цяпер ужо вядомым прозвішчам удалося звязацца з унучкай таго самага царкоўнага старасты. Наталля Конюшка пацвердзіла, што бывала ў дзедавай хаце, калі яшчэ дзяўчынкай прыходзіла дапамагчы старому. У сямейным архіве яна знайшла дакумент, што яе бацька, вярнуўшыся ўлетку 1944 года з партызанаў, пасяліўся ў доме №74 па вуліцы Пралетарскай. Краязнаўцу не пакідалі сумневы, бо дом №74 знаходзіцца далекавата ад могілак і колішняй царквы. Засталося спадзявацца, што дзедаву хату пазнае Наталля Уладзіміраўна, і Віктар Лютынскі разам з ёй выправіліся на вуліцу Пралетарскую. Высветлілася, што большасць дамоў тут ацалела яшчэ з даваеннага часу, і вельмі падобным да дзіцячых успамінаў жанчыне падаўся дом №50. А калі яны паразмаўлялі з гаспадыняй, то ўсе факты адразу склаліся ў агульную карціну. Новыя гаспадары якраз і набывалі гэтую хату ў чалавека па прозвішчы Марочка. І дом сапраўды калісьці меў нумар 74, але ў 1951-м годзе нумарацыю дамоў змянілі. Цікава, што ў гэтай хаце, збудаванай яшчэ ў 1931-м годзе, пакоі здаваліся вельмі часта – пра гэта сведчаць запісы ў дамавой кнізе. І гарадскія могілкі зусім непадалёк. Дарэчы, менавіта тут у 1959 годзе знайшоў свой апошні спачын бацька Уладзіміра Караткевіча, Сямён Цімафеевіч.

Магілы бацькі і пляменніцы Уладзіміра Караткевіча

Вядома, унутры дома ўсё даўно памянялася. І цяперашнія гаспадары нават не ведалі, што тут некалі жыў хлопчык, якому наканавана было стацца класікам беларускай літаратуры. А паколькі складаць вершы Уладзімір Караткевіч пачаў якраз у 1940-я гады, то і пісаліся яны, відавочна, у гэтай хаце, якая хаваецца ад вулічнага шуму ў засені старых дрэваў…

30 лістапада ў Воршы ўпершыню пройдзе “Фэст Уладзіміра Караткевіча”. Госці ўбачаць бацькоўскую хату пісьменніка, якую бацька пісьменніка перавёз з нейкай вёскі і наноў склаў у 1946-м годзе на вуліцы Варашылава. З 1961-га году яна стала называцца вуліцай Касманаўтаў, а ў 1987-м была перайменавана ў памяць пра пісьменніка. Да ягоных 90-х угодкаў, якія будуць святкавацца 26 лістапада 2020-га году, аршанцы прапанавалі адзначыць памятнымі шыльдамі кожную мясціну, звязаную з імем славутага земляка. У тым ліку і дом №50 па вуліцы Пралетарскай – яшчэ адзін дом у Воршы, які памятае Уладзіміра Караткевіча.

Ганна Ліпка, Беларускае Радыё Рацыя





Губернаторы России
Москва

Собянин поздравил молодых москвичей с Днем молодежи





Москва

Преподаватель музшколы из Реутова принял участие в шествии баянистов на ВДНХ


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Сергей Собянин подвел итоги конкурса «Новатор Москвы»



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Слава

“Эти отношения вы завершите сами. У вас будет новый мужчина” Участники нового мистического реалити “Место силы” предсказали певице Славе новую любовь




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Певец Крид заявил, что бывшие сделали его сильнее

29 июня на играх «Дети Азии» состязания пройдут по десяти видам спорта

Многие краснодарцы к 25 годам имеют несколько высших образований, семью и бизнес


Даниил Медведев

МОК допустил Медведева и Андрееву к участию в Олимпиаде



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Архангельск

Портативный ТСД корпоративного класса Saotron RT-T70



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России