Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Январь
2020

Дзень літаб’яднання “Маладняк”

0

Круглы стол "Маладнякоўскімі крокамі" пачне працу у 11.00, на пасяджэнні будзе абмяркоўвацца роля літаб’яднання “Маладняк” у станаўленні беларускай літаратуры.

16 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе Дзень літаб’яднання “Маладняк”, у межах якога ладзяцца круглы стол “Маладнякоўскімі крокамі” і святочная імпрэза.

Літаратурная арганізацыя “Маладняк”, якая стала першым прафесійным згуртаваннем пісьменнікаў, адыграла выключную ролю ў развіцці беларускай літаратуры 1920-х. Да 100-годдзя згуртавання пісьменнікаў быў арганізаваны рэспубліканскі праект “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які рэалізуецца ў 2019–2023 гг. Ініцыятарамі яго стварэння сталі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом “Звязда” (часопіс “Маладосць”).

Круглы стол „Маладнякоўскімі крокамі” пачне працу у 11.00, на пасяджэнні будзе абмяркоўвацца роля літаб’яднання “Маладняк” у станаўленні беларускай літаратуры, а таксама вынікі першага года рэалізацыі і перспектывы праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”. Прагучаць даклады, прысвечаныя дзейнасці пісьменніцкага згуртавання і спадчыне “маладнякоўцаў” – А. Бабарэкі, У. Хадыкі, У. Дубоўкі, З. Бандарынай і іншых аўтараў.

Працягнецца мерапрыемства ў 16.00 святочнай імпрэзай, на якой пройдзе прэзентацыя рэспубліканскага праекта, прысвечанага 100-гадоваму юбілею літаб’яднання “Маладняк”, з прадстаўленнем віртуальнага праекта „На хвалі часу, у плыні жыцця” і яго новых раздзелаў, адзін з апошніх прымеркаваны да 115-годдзя з дня нараджэння паэта і перакладчыка Уладзіміра Хадыкі (1905–1940).

На літаратурнай вечарыне выступіць беларуская пісьменніца, настаўніца, літаратуразнаўца Ганна Севярынец, а таксама сайд-праект Naka Piano (Анастасія Шпакоўская і Ірына Кліменка), у выкананні якога прагучаць музычныя кампазіцыі, у тым ліку песня на словы В. Маракова “Адышоўшым”. Будуць прадстаўлены музычныя і літаратурныя нумары ў выкананні народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”.

Завяршыцца імпрэза ў музеі кнігі адкрыццём выставы, прысвечанай аб’яднанню “Маладняк” і яго сябрам – В. Маракову, П. Трусу, М. Хведаровічу, А. Бабарэку і іншым юбілярам 2019 – пачатку 2020 г. Экспазіцыю складаюць кнігі і дакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама фотаматэрыялы і рэчы маладнякоўцаў, прадстаўленыя Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва.

budzma.by





Губернаторы России
Москва

Собянин рассказал о росте турпотока из Китая





Москва

Топ-5 самых ярких зарубежных архитектурных проектов на первичном рынке Москвы


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: Москва и Пекин подписали программу сотрудничества на 2024-2026 годы



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Антонио Вивальди

Вивальди под небом




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

В УФСИН России по Республике Дагестан прошли лично-командные соревнования по легкой атлетике

Красногорск первым встретил участников международного супермарафона Москва-Минск

Военно-спортивный фестиваль Росгвардии в «Лужниках» собрал более 20 000 москвичей и гостей столицы


Андрей Рублёв

Теннисисты Рублев, Хачанов и Самсонова не сыграют на Олимпиаде-2024



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Топ-5 самых ярких зарубежных архитектурных проектов на первичном рынке Москвы



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России