Блогера Сяргея Ціханоўскага, асуджанага да чарговых 15 сутак, зьнянацку адпусьцілі
![Блогера Сяргея Ціханоўскага, асуджанага да чарговых 15 сутак, зьнянацку адпусьцілі](https://gdb.rferl.org/80D72546-AB2F-4781-A0CF-BB1EEFAC5873_cx27_cy0_cw73_w800_h450.jpg)
11 студзеня каля 15.30 з гомельскага ізалятару часовага ўтрыманьня зьнянацку адпусьцілі блогера Сяргея Ціханоўскага. Учора яго прывезьлі на суд з ізалятара і пакаралі чарговымі 15 суткамі за нібыта ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй.