Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Январь
2020

Статкевіч падтрымлівае кандыдатуру Севярынца

0

Апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч не плануе ўдзельнічаць у працэдуры выбару адзінага кандыдата ад апазіцыі, але падтрымлівае кандыдатуру Паўла Севярынца. Пра гэта ён паведаміў БелаПАН.

Статкевіч падкрэсліў, што з’яўляецца кандыдатам у прэзідэнты ад Беларускага нацыянальнага кангрэса.

„Частка апазіцыі, якая змагаецца, яна ўжо вызначылася са сваім кандыдатам. Калі зарэгістраваная апазіцыя вызначыцца, і там будзе сапраўды годная кандыдатура, то мы знойдзем разуменне. У нас будзе і каардынацыя, і супрацоўніцтва, і сумесная праца”, — заявіў палітык.

Ён растлумачыў, што адзінай годнай кандыдатурай лічыць сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўла Севярынца.

„Я пазітыўна стаўлюся да любога аб’яднання сіл, альтэрнатыўных рэжыму. Я лічу, што будзе добра, калі частка апазіцыі, якая зарэгістраваная рэжымам, аб’яднаецца вакол годнай кандыдатуры, і такой кандыдатурай там я бачу Паўла Севярынца, ён правераны лідар”, — сказаў Статкевіч.

Палітык падкрэсліў, што ў цэлым пазіцыя Севярынца задавальняе БНК і аргкамітэт партыі „Народная Грамада”, які ўваходзіць у яго.

„Я не стамляюся паўтараць, што адзіны механізм змены ўлады, гэта масавыя акцыі пратэсту. І калі не ставіць такую мэту цяпер, то калі ж, калі мадэль рэжыму відавочна рухнула? Павел адзіны, хто адпавядае гэтай сітуацыі, і я шчыра жадаю яму поспеху, гатовы супрацоўнічаць і падтрымліваць”, — дадаў Статкевіч.

Прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца не пазней за 30 жніўня 2020 года.

Пагадненне аб працэдуры правядзення выбараў адзінага кандыдата ад апазіцыі падпісалі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Партыя БНФ, Аб’яднаная грамадзянская партыя, аргкамітэт па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” і рух „За Свабоду”.

Выбары адзінага кандыдата прадугледжваюць выкарыстанне рэйтынгавай сістэмы. Размеркаванне балаў паміж прэтэндэнтамі пройдзе на аснове інтэрнэт-галасавання, галасавання ў рэгіёнах і галасавання дэлегатаў Кангрэса дэмакратычных сіл, які плануецца правесці ў другой палове мая. Заяўкі ад жадаючых удзельнічаць у выбарах адзінага кандыдата можна падаць арганізатарам з 3 па 16 лютага. Спіс прэтэндэнтаў плануецца абвясціць 4 сакавіка.

Лідар аргкамітэта партыі „Народная Грамада” Мікалай Статкевіч 17 студзеня 2019 года быў абраны прэтэндэнтам у кандыдаты на пасаду прэзідэнта ад Беларускага нацыянальнага кангрэса. Падчас мінулай парламенцкай кампаніі збіраліся подпісы жадаючых уступіць у ініцыятыўную групу па вылучэнні Статкевіча на прэзідэнцкіх выбарах. Паводле слоў палітыка, у яго ініцыятыўную групу ў перыяд парламенцкай кампаніі падалі заяўкі 3,5 тыс. чалавек.

Статкевіч прымаў удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2010 года, на якіх, паводле дадзеных ЦВК Беларусі, атрымаў 1,05% галасоў. Ён быў затрыманы падчас сілавога разгону акцыі на плошчы Незалежнасці. У маі 2011 года прыгавораны да шасці гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў. У жніўні 2015 года быў датэрмінова вызвалены.

belapan.by





Губернаторы России
Москва

Собянин: В центре «Профессии будущего» обучают 75 востребованным специальностям





Москва

Дистрибьюция Музыки. Цифровая дистрибьюция музыка. Дистрибьюция музыки под ключ.


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: В центре «Профессии будущего» обучают 75 востребованным специальностям



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Моргенштерн

Рэпер Моргенштерн не указал национальность в новых документах




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Завершилась сап-экскурсия на фестивале «Москва — на волне. Рыбная неделя»

Футболист Тарасов показал средний палец водителю автобуса в Москве

«Адвокат Валиевой: ей подсыпали допинг и сделал дедушка». Серьёзное расследование.


WTA

Россиянка Рахимова вышла в полуфинал турнира WTA в Рабате



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Архангельск

В День памяти северных юнг губернатор Архангельской области Александр Цыбульский обратился к северянам



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России