Паўсядзённае жыццё напярэдадні вайны
Выстава пад такой назвай пачала сваю працу ў берасцейскай гарадской бібліятэцы імя Пушкіна. Асноўнымі арганізатарамі выступіла Амбасада Рэспублікі Польшча ў Менску.
Калекцыянер Алег Хадаронак распавёў падрабязней пра экспазіцыю:
– Гэта даніна памяці бабулі, дзядулі, якія былі польскага паходжання. І трэба было сабраць матэрыял, які людзям будзе цікава ўбачыць: і часопісы, і знакі, і адзнакі, і дарожныя ўказальнікі, і шыльды з дамоў, якія віселі раней. Часта да нас падыходзяць людзі і кажуць: вось такое было ў маёй бабулі, у майго дзядулі.
Дзякуючы выставе можна пазнаёміцца з паўсядзённым жыццём даваеннага часу, адным з важнейшых перыядаў у гісторыі Польшчы. Экспазіцыя даступная да прагляду да 19 сакавіка.
[See image gallery at racyja.com]
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце