«Большасьць адмоваў — у сакавіку». Як сытуацыя з каранавірусам закранула ўязны і ўнутраны турызм
Праз сытуацыю з каранавірусам моцна цярпіць турыстычная галіна Беларусі. Найбольшыя страты нясуць кампаніі, якія працуюць на выезд. Аднак прадстаўнікі турыстычных кампаніяў спадзяюцца, што пры добрым раскладзе на летні сэзон турыстычны паток у Беларусь захаваецца.