Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Март
2020

Праціўнікі будаўніцтва завода сабраліся ў Берасці

0
Праціўнікі будаўніцтва завода сабраліся ў Берасці

Такія сустрэчы праходзяць на гэтай пляцоўцы кожную нядзелю з 25 лютага.

У Берасці на плошчы Леніна 29 сакавіка прыблізна апоўдні чарговы раз сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Такія сустрэчы праходзяць на гэтай пляцоўцы кожную нядзелю з 25 лютага 2018 года.

Паводле даных праваабаронцы Рамана Кісляка, у 12.40 на плошчы было больш за 160 чалавек. Міліцыя праз мегафон папярэджвала сабраных аб адказнасці за правядзенне несанкцыянаванай акцыі.

Улічваючы эпідэміялагічную сітуацыю, людзі разгрупаваліся невялікімі групамі па плошчы. Многія прыйшлі на сустрэчу ў масках.

Прысутныя на плошчы абмяркоўвалі сітуацыю з правядзеннем дзяржаўнай экалагічнай экспертызы праектнай дакументацыі акумулятарнага завода ТАА „АйПаўэр”.

Як паведаміла прэс-служба Групы кампаній 1AK-GROUP, у якую ўваходзіць „АйПаўэр”, 24 лютага праектная дакументацыя акумулятарнага завода пасля карэкціроўкі была пададзена на дзяржаўную экалагічную экспертызу (ГЭЭ). 24 сакавіка прэс-служба 1AK-GROUP паведаміла, што Цэнтр экалагічных экспертыз ацаніў разлікі, прыведзеныя ў праекце, як празмерныя, выкананыя з вялікім запасам. ТАА „НПФ „Экалогія”, якое з’яўляецца генеральным праекціроўшчыкам, адклікала пакет дакументаў, выканала дапрацоўку і падало іх у Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Мінпрыроды.

Як заявіў Канстанцін Астапук, „усё гэта нагадвае цырк”. „Колькі ўжо можна падаваць дакументы на дзяржаўную экалагічную экспертызу?” — заявіў ён.

Актывіст Дзімітрый Андрасюк адзначыў, што „дзівіцца няма чаму”. „За гэтыя два гады „АйПаўэр” цалкам дыскрэдытаваў сябе”, — лічыць ён.

На думку актывіста Алега Вялава, „хутчэй за ўсё „АйПаўэр” сказалі, што па гэтых дакументах не можа быць станоўчага заключэння дзяржаўнай экалагічнай экспертызы”. „Цяпер яны чарговы раз нешта перадалі і спрабуюць „уцюхаць „гэты праект на дзяржаўную экалагічную экспертызу”, — лічыць ён.

Пасля сустрэчы на плошчы, якая працягвалася прыкладна да 12.40, праціўнікі будаўніцтва завода прайшлі па цэнтральных вуліцах Берасця — Пушкінскай і Савецкай да кінатэатра „Беларусь”.

Акумулятарны завод ТАА „АйПаўэр” пабудаваны на прамысловай пляцоўцы „Аэрапорт” у СЭЗ „Берасце”. На прадпрыемстве плануецца наладзіць поўны цыкл вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй. Жыхары Берасця і Берасцейскага раёна лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю. Актывісты выявілі шэраг парушэнняў пры рэалізацыі праекта.

У чэрвені 2019 года Берасцейскі аблвыканкам прыпыніў будаўніцтва завода „да ліквідацыі выяўленых парушэнняў”, а абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прыпыніў дазвол прадпрыемству на выкід забруджвальных рэчываў у атмасферу.

У ліпені праект акумулятарнага завода атрымаў адмоўнае заключэнне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы. У Мінпрыроды паведамілі, што прычынай стала даванне недакладных звестак.

У жніўні праектная дакументацыя акумулятарнага завода была паўторна пададзена на дзяржаўную экалагічную экспертызу.

У верасні стала вядома, што кампанія адклікала праектную дакументацыю акумулятарнага завода з дзяржаўнай экалагічнай экспертызы „па прычыне неабходнасці ўсебаковага і больш поўнага адлюстравання інфармацыі аб унесеных змяненнях”.

У верасні Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Берасцейскай крэпасці заявіў, што ён „на баку людзей”, якія занепакоеныя праблемамі, звязанымі з уводам у эксплуатацыю акумулятарнага завода. Паводле слоў Лукашэнкі, неабходна даць мясцовым жыхарам права правесці экспертызу будаўніцтва прадпрыемства. „Толькі яны будуць вырашаць, ці быць гэтаму заводу і якім будзе гэты завод”, — падкрэсліў ён.

belapan.by





Губернаторы России
Москва

Собянин исключил запрет для самокатчиков ездить по тротуарам в Москве





Москва

Эксперт Президентской академии в Санкт-Петербурге о компенсации части затрат на путевки в оздоровительные лагеря в рамках нацпроекта «Семья»


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин исключил запрет для самокатчиков ездить по тротуарам в Москве



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Шапка

Шапки женские вязаные на Wildberries, 2024 — новый цвет от 392 руб. (модель 466)




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Бонгонда: стадион и база «Спартака» — мои любимые места в Москве

Клиенты СберСтрахования стали в 1,5 раза чаще приобретать страховки для бегунов

Сотрудница ОМОН "Оплот" приняла участие в костромском забеге «Галичское Заозерье»


ATP

Сумасшедший матч «Реала», Медведев опустился в рейтинге ATP. Главное к утру



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Дарья Касаткина

Касаткина, Андреева и Кудерметова — в тройке лидеров в борьбе за звание лучшей теннисистки



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России