Парламент Польшчы адхіліў прапанову аб галасаванні па пошце
PiS настойвае, што выбары павінны быць праведзеныя, нягледзячы на рост колькасці смерцяў, выкліканых вірусам.
Польскія заканадаўцы адхілілі прапанову партыі «Права і справядлівасць» аб правядзенні прэзідэнцкіх выбараў 10 траўня па пошце, перадае агенцтва Reuters. Агенцтва адзначае, што такое рашэнне парламенту зрабіла больш нявызначаным пытанне, ці пройдзе галасаванне на фоне пандэміі каронавірусу.
PiS настойвае, што выбары павінны быць праведзеныя, нягледзячы на рост колькасьці смерцяў, выкліканых вірусам. Але крытыкі абвінавачваюць партыю ў тым, што яна ахвяруе грамадскім здароўем, імкнучыся падтрымаць Анджэя Дуду, які заканчвае свой першы прэзідэнцкі тэрмін.
Foto: shutterstock/Andrey_Popov