Група Bellingcat выпусьціла расьсьледаваньне пра палкоўніка ФСБ, датычнага да катастрофы «Боінга»
![Група Bellingcat выпусьціла расьсьледаваньне пра палкоўніка ФСБ, датычнага да катастрофы «Боінга»](https://gdb.rferl.org/D712D0B7-71CD-47D6-AC58-A41B7AB71A8C_w800_h450.jpg)
Чалавек, які хаваўся пад пазыўным «Эльбрус» у перахопленых тэлефонных перамовах пра падзеі на ўсходзе Ўкраіны ў 2014 годзе, у тым ліку пра катастрофу малайзійскага «Боінга» над Данбасам, — гэта палкоўнік ФСБ Расеі Ігар Ягораў.