«Смачна есьці!» Як віцебскі арт-паб «Торвальд» гатуе для мэдыкаў беларускія нацыянальныя стравы. ФОТА
![«Смачна есьці!» Як віцебскі арт-паб «Торвальд» гатуе для мэдыкаў беларускія нацыянальныя стравы. ФОТА](https://gdb.rferl.org/C4CDFF3F-8359-49B6-AB1B-319FC789E8D4_w800_h450.jpg)
Першыя абеды для мэдыкаў каманда «Торвальда» адвезла ў віцебскую інфэкцыйную лякарню 11 красавіка. Цяпер на кухні пабу гатуюць для трох мэдычных устаноў гораду, а таксама для лябараторыі, у якой дзень і ноч вырабляюць тэсты для дыягностыкі каранавірусу.