Каронавірус дабраўся да бараўлянскіх школ
![Каронавірус дабраўся да бараўлянскіх школ](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2020/05/бар.jpg)
Каронавірус выяўлены ў Бараўлянскай сярэдняй школе № 2 Мінскага раёна. На каронавірус захварэлі некалькі вучняў 5-га і 8-га класаў.
Да школы пад’ехалі дзве машыны і пачалі ажыццяўляць санітарную апрацоўку класаў, калідораў і прышкольную тэрыторыю. Гэты факт зафіксавалі на фотаздымках бацькі вучняў школы.
Беларускае Радыё Рацыя, Менскі раён