На Беларусі хіба што зусім малыя дзеці не чулі пра Хатынь. Але ці змаглі мы ўлавіць усе тыя сэнсы, пра якія апавядае гэты мемарыял?
«Важна захоўваць для будучых пакаленняў памяць не толькі аб салдатах і партызанах — іх подзвіг святы і не падлягае сумненню. У першую чаргу важна гаварыць пра тое, што вайна была сусветным злом, якое нацэлена на ні ў чым не вінаватых людзей. І Хатынь — гэта помнік, прысвечаны не толькі адной ці ўсім спаленым вёскам, як гэта часта падаецца. Гэта мемарыял мірным жыхарам Беларусі незалежна ад іх нацыянальнасці і веравызнання: беларусам, рускім, яўрэям, палякам, татарам.