103news.com
World News in Belarusian
Май
2020

МВФ: Мы знаходзімся „ў фазе дыскусій” з уладамі Беларусі па пытанні фінансавання

0

Міжнародны валютны фонд знаходзіцца з уладамі Беларусі „ў фазе дыскусій” у сувязі з беларускім запытам на атрыманне хуткага фінансавання, паведаміў старшы пастаянны прадстаўнік МВФ па рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Надзім Ілахі.

„Мы знаходзімся ў фазе дыскусій з беларускімі ўладамі. Я не магу зараз сказаць больш”, — адзначыў Ілахі, адказваючы на пытанні БелаПАН 21 мая падчас вебінара, арганізаванага Даследчым цэнтрам ІПМ і Фондам Конрада Адэнаўэра.

У сваю чаргу дырэктар дэпартамента камунікацый МВФ Джэры Райс падчас відэабрыфінгу 21 траўня заявіў, што Міжнародны валютны фонд ацэньвае сітуацыю і эканамічную палітыку ў Беларусі ў сувязі з беларускім запытам на атрыманне хуткага фінансавання.

„Я магу пацвердзіць, што мы атрымалі беларускі запыт для атрымання сродкаў у рамках інструмента хуткага фінансавання. МВФ вядзе перамовы з беларускімі ўладамі, ацэньвае сітуацыю і палітыку ўладаў Беларусі”, — сказаў Райс, адказваючы на пытанне БелаПАН.

У сакавіку гэтага года беларускія ўлады звярнуліся да МВФ па фінансавую падтрымку з-за каронавіруса. У сумесным прэс-рэлізе ўрада і Нацбанка паведамлялася, што фінансавую падтрымку ўлады просяць у МВФ „у сувязі з выклікамі, якія стаяць перад эканомікай краіны з-за пагаршэння глабальнай эканамічнай сітуацыі і пандэміі каронавіруса”.

Гаворка ідзе пра інструмент хуткага фінансавання МВФ, „які прызначаны для аказання краінам — членам фонду фінансавай дапамогі для падтрымкі мер палітыкі ўладаў па пераадоленні сітуацый, якія патрабуюць экстраннага фінансавання”.

МВФ раней заявіў аб гатоўнасці выдзеліць на гэтыя мэты краінам з сярэднім узроўнем даходу да 40 млрд даляраў ЗША, улічваючы рэзкае пагаршэнне глабальнай эканамічнай сітуацыі ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. Беларускія ўлады запыталі ў МВФ у сувязі з гэтым падтрымку ў памеры 900 млн даляраў.

Тэма прыцягнення хуткага фінансавання ад МВФ абмяркоўвалася 14 мая ў час сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком урада Сяргеем Румасам, аднак падрабязнасцяў абмеркавання гэтага пытання прэс-служба кіраўніка дзяржавы не распаўсюдзіла.

Як паведамлялася, Беларусь у 2015—2016 гадах вяла перамовы з МВФ аб атрыманні крэдыту для структурных пераўтварэнняў у эканоміцы, аднак так і не дамовілася з фондам пра падпісанне крэдытнай праграмы. У 2017 годзе перамовы аб крэдытнай праграме паміж Беларуссю і МВФ былі пастаўленыя на паўзу.

У сакавіку 2020 года чакалася планавая місія персаналу МВФ у Беларусь для кансультацый па макраэканамічных пытаннях, аднак яна не адбылася з-за пандэміі каронавіруса.

У красавіку 2020 года міністр фінансаў Максім Ермаловіч паведаміў, што рэсурсы МВФ Беларусі патрэбныя для падтрымання макрафінансавай стабільнасці.

„Гэтыя сродкі з’яўляюцца крыніцай для забеспячэння агульнай макрафінансавай збалансаванасці. У іх няма мэтавага прызначэння, у іх некалькі мэтаў, у тым ліку і забеспячэнне ўстойлівасці дзяржаўнага доўгу, фінансаванне дзяржаўных выдаткаў і гэтак далей”, — растлумачыў Ермаловіч.

belapan.by





Губернаторы России
Москва

Собянин: К учебному году в МЭШ обновили популярные сервисы и запустили новые





Москва

Набор в резерв сборных для участия в школьных олимпиадах объявили в Москве


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Сергей Собянин рассказал о передовых российских разработках ИИ в области медицины



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Елена Волкова

В Республике Таджикистан стартует проект «Русский язык: читаем, слушаем, смотрим в странах СНГ»




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Баскетболисты ЦСКА начнут защиту титула в Единой лиге ВТБ

Власти Алтая попросили 2 млрд рублей у Москвы, чтобы достроить ледовую арену

Владимир Ефимов рассказал, каким будет комплекс «Олимпийский» после реконструкции


Даниил Медведев

«Это очень лёгкое чувство». Даниил Медведев — об ощущениях перед началом Кубка Лэйвера



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Симферополь

«Арендный бизнес в России стал выгоднее». Какой срок окупаемости квартиры в Симферополе и Севастополе?



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России