103news.com
World News in Belarusian
Май
2020

Даследчыку Крэва Аляксандру Камінскаму – 55

0

У Крэве на Смаргоншчыне жыве ўлюбёны і зацікаўлены ў свой родны край чалавек. Завуць яго Аляксандр Камінскі. 21 студзеня гэтаму выдатнаму краязнаўцу і гісторыку спаўняецца 55 гадоў. Напярэдадні юбілею наш карэспандэнт задаў некалькі пытанняў юбіляру пра жыццё ў старажытным беларускім мястэчку, пра ягоныя краязнаўчыя здабыткі, пра гісторыю Крэва і, наогул, пра жыццё.

 – Спадар Аляксандр, раскажы, калі ласка, дзе ты нарадзіўся, што скончыў, кім працуеш?

– Нарадзіўся я і жыву ў Крэве. Я з тых раслін, якія вельмі хваравіта пераносяць перасадку ў іншае месца. Такая нелюбоў да перамены месцаў дасталася, відаць, ад бацькоў, якім нават нарадзіцца давялося далёка ад Бацькаўшчыны: маці з’явілася на свет у Амерыцы ў сям’і беларускіх эмігрантаў, а бацька – ў Расіі, як ён сам казаў: “Мікалаеўскай вайной у бежанцах”. Я ж свае пяць гадоў вучобы ў Менскім інстытуце замежных моў і тэрмін вайсковай службы ператрываў толькі па той прычыне, што ведаў – гэта часова. Трохгадовую працу ў Мілейкаўскай базавай школе на Смаргоншчыне за “эміграцыю” не лічу – гэта ўжо родная глеба, Крэўшчына. Але, калі знайшлося месца ў самой Крэўскай школе – перайшоў не раздумваючы. Працаваў настаўнікам французскай мовы і адначасова займаўся краязнаўчай працай: узяў пад сваю “апеку” школьны музей, ладзіў вандроўкі, у працы з дзяцьмі ажыццяўляў разнастайныя свае задумкі і знаходкі. Зараз настаўніцкую працу па шэрагу прычын пакінуў, але краязнаўства – гэта назаўсёды!

 – Даўно ведаю, што ты даследуеш Крэва і Крэўскі замак, што ты збіраеш усё, што звязана з Крэвам, з яго гісторыяй, людзьмі, падзеямі. Якое значэнне ў нашай гісторыі, а таксама сёння мае Крэўскі замак? Чым ён адметны ў гістарычным аспекце ў параўнанні з іншымі замкамі Беларусі?

– Нягледзячы на тое, што замак – своеасаблівая візітоўка Крэва, гэта не мая любімая тэма. Пра яго ўжо столькі нерапісана! Але мяне ж больш цікавяць малавядомыя старонкі гісторыі нашага мястэчка і ваколіц. Гэтыя старонкі можа не такія значныя, але, каб не было замка і Крэўскай уніі, менавіта яны з’яўляліся б зместам гісторыі нашага краю. А так – больш значныя падзеі нейкім чынам іх “заглушаюць”, адкідаюць на другі план. Праўда, апошнім часам я ўсё больш і больш пачаў звяртацца і да тэмы замка. Аказваецца, у ёй ёсць яшчэ што асвятляць і пра што пісаць. У Літве яшчэ, па-мойму, з савецкіх часоў існуе спецыялізаваны часопіс   “Lietuvos pilys” (“Літоўскія замкі”), у нас жа пра падобнае можна толькі марыць. Я свае асабістыя знаходкі пра замак, свае думкі пра яго выкладаю час ад часу ў блозе “Крэўскае мора”. Збіраюся рабіць гэта і надалей.

– Гэта цікава. А ці магчыма сёння аднавіць Крэўскі замак і ці, наогул, неабходна гэта рабіць?

– Апошнім часам можна знайсці вялікае мноства варыянтаў рэканструкцыі (ці, інакш кажучы, адноўленага першапачатковага выгляду) Крэўскага замка. Іх столькі многа і яны часам такія непадобныя адзін да другога, што губляешся: а ці наш гэта замак? Адсутнасць першапачатковых чарцяжоў дае волю фантазіі. Канечне ж, кожны аўтар хацеў бы, каб менавіта яго дзецішча было ўзята за ўзор пры аднаўленчых працах. І пачынаюць з’яўляцца розныя прыгожанькія варыянты, часта вельмі далёкія ад рэальнасці. Але адсутнасць першапачатковых чарцяжоў можа прывесці да таго, што адноўлены калі-небудзь замак, сапраўды, набудзе хоць і падагнаныя пад Сярэднявечча, але нейкія чужародныя рысы. Многія прытрымліваліся і прытрымліваюцца думкі, што яго не трэба аднаўляць поўнасцю, а толькі закансерваваць у тым выглядзе, у якім ён дайшоў да нашага часу. Гэта захавала б нейкім чынам і памяць пра падзеі, якія адбываліся навокал на працягу стагоддзяў. А кансервацыя прадухіліла б далейшае разбурэнне замка. Па-мойму, гэта быў бы найлепшы, прычым менш затратны, варыянт. Сапраўды, наўрад ці збярэцца хто калі-небудзь, хоць няцяжка было б знайсці сродкі на гэта, аднавіць да першапачатковага выгляду той жа рымскі Калізей ці, прабачце за блюзнерства, “датачыць” рукі Венеры Мілоскай. Калі ўсё ж будзе рашэнне аднавіць Крэўскі замак, то  тут спяшацца не варта. Каб адрадзіць разбуранае, трэба ведаць з чаго ўсё пачыналася і які выгляд яно мела да разбурэння. Для гэтага неабходна вывучыць як мага болей дакументаў з апісаннем аб’екта, перабраць усе яго планы і чарцяжы, малюнкі і фотавыявы. Свой сціплы ўклад у гэта раблю і я.

– Ці праводзяцца ў Крэве якія-небудзь гісторыка-краязнаўчыя і літаратурныя сустрэчы, вечары, фестывалі? Як сёння, наогул, ушаноўваецца вялікая гісторыя Крэва?

– Па праўдзе кажучы – пахваліцца няма чым. Не сказаць, што мы зусім убаку ад цывілізацыі. Добрую справу робяць удзельнікі штогадовых летнікаў – студэнты сталічных навучальных устаноў, якія не толькі праводзяць тут пэўную працу па вывучэнню і захаванню помнікаў мінуўшчыны, але і ладзяць часам даволі цікавыя фестывалі, экскурсіі, выставы. Да нядаўняга часу літоўцы, якія пражываюць у Беларусі, амаль штогод праводзілі ў Крэве святы, прымеркаваныя да дня каранацыі Міндоўга. Было прыемна, што да іх правядзення далучаліся і мясцовыя творчыя калектывы. Праз нейкі час літоўцы пакрысе адышлі ад гэтай справы, свае ж культработнікі хоць і працягваюць традыцыю, але знікла тая “разыначка”, якая б прыдавала фестывалю сваю адметнасць і каларыт, і гэтыя мерапрыемствы пачалі рабіцца нейкімі прэснымі і нецікавымі.

– А літаратурная імпрэза “Дрэва паэзіі”, прысвечаная Уладзіміру Някляеву, які нарадзіўся ў Смаргоні, а дзіцячыя гады прайшлі ў Крэве?

– Так. З больш “камерных” падзей культурнага жыцця ў Крэве можна назваць адкрыццё некалькі год назад тут, на радзіме Уладзіміра Някляева, Дрэва паэзіі, разнастайныя пленэры для мастакоў і фатографаў. На жаль, няма ў Крэве (ды і ў Смаргонскім раёне наогул) таго асяродка (клуба, музея, выдання і т. п.), які збіраў бы вакол сябе краязнаўцаў, гісторыкаў, літаратараў, наогул творчых людзей, дзе нараджаліся б і ажыццяўляліся б ідэі, дзе можна было б вольна абмяркоўваць свае знаходкі, прыцягваць да справы іншых зацікаўленых людзей. Нешта падобнае зараджаецца ў Залессі вакол адноўленай сядзібы Агінскага, але я баюся, што і там усё хутка абрасце казёншчынай і фармалізмам.

– Аляксандр, а што цікавае знойдзена асабіста табой пра Крэва ў апошнія, напрыклад, пяць гадоў?

– Для мяне асабіста цікава ўсё, інакш я гэтым не займаўся б. Але ёсць некалькі маіх меркаванняў, знаходак і прац, якія зацікавілі нават вучоных. Як я ўжо аднойчы пісаў у блозе, адзін навуковец (Янка Трацяк з Гародні) нават параіў мне напісаць і абараніць навуковую дысертацыю па тэме мясцовай гаворкі. Гісторык Алег Дзярновіч палічыў вартым увагі маё меркаванне аб часе будаўніцтва Крэўскага замка (дагэтуль сярод спецыялістаў пытанне застаецца нявырашаным). Яўген Уласавец і іншыя зацікавіліся маёй версіяй пра першапачатковае размяшчэнне касцёла ў Крэве. Усе падрабязнасці па гэтых пытаннях не цяжка адшукаць у маім блозе.

– А раскажы што-небудзь цікавае і незвычайнае з гісторыі Крэва ці Крэўскага замку.

– Баюся, што адыму шмат часу. Можна было б расказаць і пра палтэргейст, які назіраўся ў Крэве ў 1804 годзе, і пра шматлікія скарбы, якія тут былі знойдзены альбо засталіся нераскрытымі, і пра падземны храм часоў Першай сусветнай вайны недзе пад Крэвам. Цікавае і незвычайнае можна знайсці і ў кожным крэўскім паданні, якіх безліч. Але нам для гэтага адной гутаркі не хопіць.

– Якія планы ў Аляксандра Камінскага на бліжэйшыя гады?

– Доўгатэрміновых планаў не складаю. Ёсць знаходкі – стараюся як мага хутчэй іх апрацаваць. Ёсць задумкі – адразу ж імкнуся, калі гэта ў маіх сілах, іх ажыццявіць. І заўсёды ўлічваю, дзе, у які час і з кім я побач жыву.

– Спадар Аляксандр, шчыра віншую цябе з 55-годддзем. Зычу здароўя і творчых адкрыццяў.

Сяргей Чыгрын, Беларускае Радыё Рацыя





Губернаторы России
Москва

Собянин: все ярмарки выходного дня в Москве оформили в едином стиле





Москва

«Он был как разъяренная чихуахуа!» Егор Шип пригрозил блогеру Андрею Савочкину встречей в Москве в новом выпуске реалити «Первые на деревне» на ТНТ


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин рассказал о самых популярных бесплатных экскурсиях в Москве



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Игорь Бутман

«Клинтон помнит!»: Бутман назвал самый запоминающийся концерт в карьере




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Архангельская теннисистка Алина Хезина победила на турнире в Санкт-Петербурге

Амурская область станет частью "аритмии" путешественника

«Спартак» выиграл у «Амура» в гостевом матче КХЛ


ATP

Хачанов вышел в четвертьфинал турнира ATP в Алма-Ате



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Леус: «золотая осень» закончится в Москве на последней неделе октября



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России