SŁUCAK. Ці Slutsk? Беларуская лацінка, трансьліт і рэпутацыя слаўнага гораду
Няўдалая перадача назвы прывяла да кпінаў у адрас футбольнай каманды, якая гуляе ў чэмпіянаце Беларусі — насуперак пандэміі. Але беларуская мова мае свой традыцыйны альфабэт лацінку, ёй штучная трансьлітарацыя не патрэбная. Пагатоў напярэдадні 100-годзьдзя Слуцкага збройнага чыну.