У ЗША разьвітваюцца з Джорджам Флойдам, чыя сьмерць прывяла да пратэстаў
У Х’юстане ў аўторак праходзіць пахаваньне афраамэрыканца Джорджа Флойда, чыя сьмерць пры затрыманьні паліцыяй выклікала пратэсты па ўсёй краіне. На пахаваньні будуць прысутнічаць толькі родныя і блізкія нябожчыка.