Блогеру Пятрухіну за нясплачаныя штрафы забаранілі выяжджаць за мяжу і кіраваць аўтамабілем
Суд Ленінскага раёну Берасьця 11 чэрвеня разгледзеў пазоў раённага аддзелу прымусовага спагнаньня да Сяргея Пятрухіна. Паводле пазову, блогер мае нясплачаныя штрафы агулам амаль на 20 тысяч рублёў, паведамляе БАЖ.