Партыя БНФ заклікала Генпракуратуру і СК даць ацэнку «зьняважлівым ды пагрозьлівым» заявам Лукашэнкі
![Партыя БНФ заклікала Генпракуратуру і СК даць ацэнку «зьняважлівым ды пагрозьлівым» заявам Лукашэнкі](https://gdb.rferl.org/AEE6B942-B3DD-4F47-856F-729D1E1475D8_cx0_cy1_cw0_w800_h450.jpg)
Партыя БНФ выступіла з заявай, у якой заклікала Генэральную пракуратуру і Сьледчы камітэт даць прававую ацэнку выказваньням кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і забясьпечыць вяршэнства закону падчас выбарчай кампаніі.