Сергяенка з рабочай паездкай наведаў Маладзечна
Першым пунктам маршруту сталі Маладзечанскія электрасеткі. Гэта буйное прадпрыемства - больш за 1,3 тыс. працаўладкаваных. Філіял забяспечвае жыццядзейнасць чатырох раёнаў Мінскай вобласці, удзельная вага ў электрасістэме сталічнага рэгіёна складае 15-17 працэнтаў.