Сяргей Ціханоўскі пакінуты ў карцары да 26 чэрвеня
![Сяргей Ціханоўскі пакінуты ў карцары да 26 чэрвеня](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2020/06/Ціханоўскі.jpg)
Пра гэта паведаміла яго жонка, вылучэнка ў кандыдаты ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская, калі 20 чэрвеня спрабавала яму перадаць перадачу.
Блогер youtube-канала “Страна для жизни” Сяргей Ціханоўскі пакінуты ў карцары да 26 чэрвеня.
Пра гэта Праваабарончаму цэнтру “Вясна” паведаміла яго жонка, вылучэнка ў кандыдаты ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская, калі сёння (20 чэрвеня) спрабавала яму перадаць перадачу.
Раней, 13 чэрвеня, праваабаронцам “Вясны” стала вядома, што Ціханоўскі змешчаны ў карцар СІЗА-1 і прабудзе там да 19 чэрвеня. Пра гэта таксама даведаліся, калі спрабавалі перадаць яму перадачу. Дакладная прычына накладзенага пакарання — невядомая.