У Сьветлагорску напярэдадні візыту Лукашэнкі затрымалі праваабаронцу
20 чэрвеня ў Сьветлагорску а 18-й гадзіне была затрымана праваабаронца Алена Масьлюкова. Як паведаміў яе муж Тэльман, яна выйшла з дому і яе затрымалі міліцыянты. Дзе яна цяпер — невядома, на званкі не адказвае.