«Выйшла з унутранай эміграцыі». Чаму жанчыны ідуць да Бабарыкі
![«Выйшла з унутранай эміграцыі». Чаму жанчыны ідуць да Бабарыкі](https://gdb.rferl.org/48A3C828-8244-4D47-973D-C9FF431CE0EA_w800_h450.jpg)
Сёлетняя выбарчая кампанія адметная актыўным удзелам у ёй людзей, якія шмат гадоў ігнаравалі палітычную дзейнасьць. Свой выбар тлумачаць актыўныя жанчыны, якія ўпершыню ў жыцьці ўвайшлі ў ініцыятыўную групу і цяпер зьбіраюць подпісы за Віктара Бабарыку — псыхоляг Вольга Андрэева і акторка Вольга Скварцова. Удзел жанчын у выбарах-2020 аналізуе гендэрная экспэртка Юлія Міцкевіч.