ЦВК Расеі пасьля падліку чвэрці бюлетэняў: за папраўкі ў Канстытуцыю — 73%, супраць — 25%
У Расеі закрыліся ўчасткі для галасаваньня па папраўках да Канстытуцыі. Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, пасьля апрацоўкі чвэрці бюлетэняў больш за 73% тых, хто прыйшоў на ўчасткі, падтрымалі папраўкі. Амаль 26% выказаліся супраць.