Азэрбайджан і Армэнія абвінавачваюць адно аднаго ў працягу гарматных абстрэлаў
Узброеныя сілы Азэрбайджану раніцай 13 ліпеня аднавілі абстрэл пазыцый армянскіх вайскоўцаў, заявіла прэсавая сакратарка Міністэрства абароны Армэніі. Напярэдадні Баку і Ерэван абвінавацілі адзін аднаго ў парушэньні рэжыму спыненьня агню і выкарыстаньні гарматаў.